Ва ўзросьце 57 гадоў 30 ліпеня памерла кампазытарка Ганна Кароткіна. Пра яе сьмерць напісалі ў фэйсбуку Беларускага саюзу кампазытараў, паведамляе радыё «Свабода».

Прычына сьмерці не паведамляецца. Дата і месца разьвітаньня паведамяць пазьней.​

Кароткіна пісала духоўную харавую і арганную музыку, а таксама фартэпіянную і сымфанічную. Сярод творай кампазытаркі сюіты «Францыск Скарына», «Фрэскі», «Гальшаны», фантазія «Песьня да Эўфрасіньні», паэма «Грунвальд».

Кароткіна нарадзілася ў Віцебску, скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, стажыравалася ў Варшаўскай акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна. Зьяўлялася ляўрэатам прэміі Беларускага прафсаюзу супрацоўнікаў культуры, атрымала грант і прэмію Менгарвыканкаму, была сакратаркай Беларускага саюзу кампазытараў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?