У Мінску ў жніўні закрыюць на рамонт некалькі выхадаў са станцый метро «Партызанская» і «Няміга».
На «Партызанскай» з 1 па 9 жніўня будзе закрыты выхад каля гасцініцы «Турыст». З 12 па 16 жніўня — выхад, які вядзе на вуліцу Даўгабродскую.
З 1 па 14 жніўня на станцыі «Няміга» на рамонт будзе закрыты выхад, які вядзе на вуліцу Нямігу.