5 верасня ў Вільні адбудуцца вучэнні, якія імітуюць аварыю на БелАЭС, прадугледжана эвакуацыя жыхароў, піша Delfi.

БелАЭС. Фота: Мінск-навіны.

БелАЭС. Фота: Мінск-навіны.

Па словах дырэктара адміністрацыі Віленскага самакіравання Повіласа Падзярскіса, разглядаецца сцэнар з распаўсюджваннем радыяцыйнага заражэння ў радыусе 50 км ад АЭС — гэта зона ўключае ў сябе і Вільню.

«Сцэнар прадугледжвае імітацыю, што пэўную частку Вільні трэба эвакуіраваць, людзі будуць накіроўвацца на так званыя пункты санітарнай апрацоўкі, пункт будзе абсталяваны каля арэны Siemens. Мы там выканаем гэтую працэдуру: пераапранем людзей, пасадзім іх у аўтобусы і па вуліцы Укмергес адправім у кірунку Укмерге», — распавёў Падзярскіс.

Падчас вучэнняў паспрабуюць ацаніць гатоўнасць групы муніцыпальных прадпрыемстваў, іншых службаў да адпаведных пагроз, будуць імітавацца і кібернетычныя атакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0