Пяць адміністрацыйных пратаколаў склалі ў Магілёве на п'янага кіроўцу і яго маці. Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы, нарад групы затрымання ахоўваў грамадскі парадак каля аднаго з гандлёвых цэнтраў горада. Да іх звярнуўся мужчына і распавёў, што з процілеглага боку аўтамабільнай стаянкі гандлёвага цэнтра супрацоўнік ДАІ не можа справіцца з неадэкватным п'яным парушальнікам, які супраціўляўся.

Далей усё адбывалася вельмі імкліва. Жанчына, якая сядзела на пасажырскім месцы, перасела на месца кіроўцы і пачала рух праз бардзюр ў бок ажыўленага скрыжавання, павялічваючы хуткасць. Міліцыянеры групы затрымання аўтамабіль спынілі. Высветлілася, што жанчына — мама правапарушальніка.

Склалі 5 пратаколаў — два ў дачыненні да нецвярозага кіроўцы і тры ў дачыненні да яго маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?