Украінская рэп-выканаўца Alyona Alyona выставіла ў Ютуб новую песню.
Новы трэк «Вялікая і смешная» — лірычны. У кліпе Alyona Alyona знялася ў ружовай футболцы са сваім сцэнічным іменем, на галаве ў яе — жоўтая будаўнічая стужка з надпісам caution, «будзьце асцярожныя».
Відэа складаецца з кадраў, зробленых у розных месцах. Там і дах хмарачоса, і пляж, і баскетбольная пляцоўка, і нават стайня.
28-гадовая Alyona Alyona працавала выхавацелькай, калі запісала некалькі песень, што звярнулі на сябе ўвагу.
Яна спявае па-ўкраінску.