Амерыканскі сцэнарыст Крэйг Мэйзін, які працаваў над серыялам «Чарнобыль», распавёў пра дадатковую сцэну ў шоу, якую прыйшлося выразаць праз хранаметраж, піша The Hollywood Reporter.

«У другім эпізодзе персанаж Эмілі Уотсан наведвае партыйнага работніка, і ён ёй кажа, што ніякіх праблем няма. Пасля гэтага ідзе сцэна, у якой мы бачым, што ён тэлефануе і спрабуе прымусіць чыноўнікаў дазволіць яму адмяніць дэманстрацыю 1 мая ў Мінску праз забруджанае паветра, але яны не дазваляюць. Ён нічога не можа з гэтым зрабіць і адпраўляецца на дэманстрацыю сам», — сказаў кінематаграфіст. Ён дадаў, што гэтая частка ў гісторыі Чарнобыля з'яўляецца абсалютна праўдзівай.

У Кіеве і Мінску 1 мая адбыліся дэманстрацыі, на якіх людзі, у тым ліку дзеці, выйшлі на вуліцу, не падазраючы, што ў паветры распаўсюджваецца радыяцыя. Сцэнарыст шкадуе, што сцэну прыйшлося выразаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0