Да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 4 жніўня, паведамілі БелТА сіноптыкі.

У нядзелю прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу пераважна без ападкаў. Днём невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман.

Вецер паўночна-заходні: ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 15—20 градусаў цяпла, а па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 23 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0