У кінаменю — папулярныя сур'ёзныя фільмы, карысныя для душы. Адкрыюць сезон драмай «Гран Тарына» Клінта Іствуда.
Як удакладнілі на гомельскім каталіцкім партале katolik.life, забаўляльнага кіно ў праграме не будзе, бо пятніца для хрысціян — смутны дзень, калі вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста, посцяцца, устрымліваюцца ад забаў.
Плануецца, што паказы будуць штотыднёвымі. Пры добрым надвор'і сеансы будуць праходзіць па пятніцах а 21.00.
Упершыню такія кінасеансы прайшлі ў жніўні мінулага года. Яны збіралі як прадстаўнікоў старэйшага пакалення, так і моладзь. Некаторыя гамельчукі прыходзілі сем'ямі.