У Бярэзінскім раёне мужчына самавольна ўлез у трансфарматарную падстанцыю і быў забіты электрычным токам, паведамілі БелТА ў РУП «Мінскэнерга».

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 жніўня ў вёсцы Белічаны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.

Прычыны і абставіны здарэння расследуе СК. «Мінскэнерга» нагадвае, што пранікненне ў дзеючыя электраўстаноўкі строга забаронена, гэта можа быць смяротна небяспечна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0