Паліцыя Ганконга ўжыла слезацечны газ для разгону дэманстрантаў у раёне Ганконга Тайвай. Дэманстранты атакавалі паліцыю бутэлькамі з запальнай сумессю, адзін з супрацоўнікаў паліцыі трапіў у бальніцу з апёкамі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Чарговая акцыя пратэсту прайшла ў выхадныя ў Ганконгу. Па меншай меры ў трох раёнах адбыліся сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй, вартавыя парадку ўжылі слезацечны газ для разгону натоўпу.
У Ганконгу з чэрвеня не спыняюцца пратэсты супраць унясення паправак ў закон аб экстрадыцыі ў мацерыковы Кітай. Першапачаткова яны былі мірнымі, аднак з кожным разам сутыкненні на вуліцах горада становяцца ўсё больш жорсткімі, ужо пацярпелі дзясяткі людзей.
0
0
0
0
0
0