Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 11:00. У Слуцкі РАУС звярнулася жанчына, якая паведаміла, што ў двары дома маці, што жыве ў Шышчыцах, знаходзіцца ліса, меркавана — хворая на шаленства.

Як паведамляе абласная міліцыя, жанчына зайшла ў хлеў, каб узяць сельскагаспадарчы інструмент і ўбачыла жывёлу. Ліса кінулася на яе, маці заяўніцы выбегла на двор і схавалася ў хаце. Праз акно случчанка назірала, як ліса кідаецца з боку ў бок, шыпіць, скуголіць.

Інфармацыя пра здарэнне была перадзена ўчастковаму Сяргею Валашыну. Той знаходзіўся на адміністрацыйным участку ў 15 хвілінах язды ад вёскі. Супрацоўнік міліцыі адразу ж звязаўся з мясцовымі паляўнічымі і папрасіў іх паназіраць за жывёлай, каб яна не ўцякла, а заадно не падпускаць да двара, дзе знаходзіцца ліса, нікога старонняга.

У 11.15 міліцыянер прыбыў на месца, на падыходзе да двара заўважыў жывёлу. Ліса таксама заўважыла чалавека і, ашчэрыўшыся і заскуголіўшы, стала паводзіць сябе агрэсіўна і кідацца ў бок супрацоўніка міліцыі.

Пераканаўшыся, што паблізу няма людзей, участковы інспектар выкарыстаў табельную зброю — адным стрэлам абясшкодзіў жывёлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0