Мінскі гарадскі суд у апеляцыйным парадку праверыў законнасць і абгрунтаванасць апраўдальнага прысуду ў дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ Андрэя Галавача.
Апраўдальны прысуд пакінулі без змяненняў нягледзячы на пратэст пракуратуры.
Суд першай інстанцыі 19 ліпеня прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача невінаватым. Ён быў апраўданы за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Генпракуратура не пагадзілася з такім рашэннем, таму быў прынесены апеляцыйны пратэст.