@anastess

@anastess

Людзей эвакуююць з гандлёвых цэнтраў «Галерэя Мінск», «Галілеа», «Дана Мол», «Сталіца». Гэта звязваюць з паведамленнямі аб нібыта мініраванні будынкаў. Эвакуацыю праводзяць таксама з бізнес-цэнтра «Рубін Плаза», дзе знаходзіцца офіс «Анлайнер», піша Tut.by.

Нагадаем, што сёння раніцай паступілі паведамленні аб нібыта «мініраванні» чыгуначнага вакзала, аэрапорта, а таксама гатэляў «Беларусь», «Вікторыя» і «Гарні». Была праведзена эвакуацыя, але інфармацыя не пацверзілася.

Міліцыя звяртае ўвагу на тое, што з пачатку года паступіла ўжо 35 непраўдзівых паведамленняў пра мініраванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0