Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» праводзіць апошні бацькоўскі сход перад пачаткам навучальнага года i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.

На сходзе абмяркуюць эфектыўнасць розных рэкламных захадаў, у тым ліку прэзентуюць работу бігборд — першы ў Беларусі выпадак сацыяльнай рэкламы адукацыі па-беларуску.

Удзельнікі сустрэчы даведаюцца ці ёсць тыя, хто хоча навучацца па-беларуску, ці былі яны раней і адкуль ім з'явіцца ў Гомелі.

Госць сустрэчы журналістка Алена Германовіч, маці дваіх дзяцей. На сходзе падымуць пытанне што значыць быць беларускамоўным у Беларусі, як выхоўваць дзяцей ва ўмовах адсутнасці створаных умоваў навучацца па-беларуску. 

 

Сустрэча адбудзецца: 

КАЛI: 24 жніўня 

ДЗЕ: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы — 

Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14. 

ПАЧАТАК: 17:00 

 Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)

На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні. 

Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна і сістэмна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і правялі ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0