Свіныя сэрцы могуць пачаць перасаджваць людзям на працягу наступных трох гадоў, заявіў адзін з піянераў брытанскай транспланталогіі Тэрэнс Інгліш, піша The Guardian. Ён таксама паведаміў, што у 2019 годзе будзе праведзена першая перасадка ныркі свінні чалавеку.

Па словах Інгліша, калі вынік перасадкі ныркі ад жывёлы чалавеку будзе здавальняючым, то ў хуткім часе стане магчымай і трансплантацыя сэрца. Гэта дапаможа задаволіць попыт на донарскія органы. Органы свінні лічацца найлепшай альтэрнатывай па сваім памеры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?