Пра крадзеж марожанага ў міліцыю заявіў індывідуальны прадпрымальнік. Паводле яго слоў, скралі 173 пачкі марожанага. Злодзеі пашкодзілі замок халадзільніка, што месціцца каля аднаго з жылых дамоў па вуліцы Багатырова ў мікрараёне Білева.
Злодзеямі аказаліся чацвёра непаўналетніх жыхароў абласнога цэнтра, якія трапілі ў аб'ектыў камеры відэаназірання, размешчанай на суседнім доме. Кампанія падлеткаў сарвала замок і спрытнымі рухамі рук адправіла змесціва халадзільніка ў пакет. 173 пачкі марожанага каштавалі 320 рублёў.
Як высветлілася, падлеткі не ўпершыню займаліся крадзяжом. Падобным чынам яны скралі марозіва ў іншым раёне горада.
Завялі крымінальную справу.





