У нямецкім горадзе Лёфінген закрылі атракцыён пад назвай «Палёт арла», таму што ён нагадваў па сваёй форме дзве велізарныя свастыкі, паведамляе SWP.
Атракцыён адкрылі ў пачатку жніўня, але наведвальнікі парку хутка заўважылі яго падабенства з дзвюма свастыкамі.
Кіраўніцтва парку прыняло рашэнне закрыць скандальны атракцыён і папрасіла прабачэння ў наведвальнікаў.
Супрацоўнік парку забаў Рудзігер Браўн заявіў, што яны не бачылі падабенства са свастыкай, пакуль не паказалі відэа.





