«Галоўнай мэтай супрацоўніцтва з'яўляецца дыверсіфікацыя маршрутаў паставак газу ва Украіну ў рамках падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду 2019/2020», — гаворыцца ў паведамленні.

Чакаецца, што ўжо 1 студзеня 2020 будзе створана пастаянная магутнасць для імпарту з Румыніі аб'ёмам 1,5 млрд кубаметраў газу ў год, незалежна ад аб'ёмаў транзіту расійскага газу па тэрыторыі Украіны.

Транспарціроўка блакітнага паліва ад пункту Ісакча-1 — Арлоўка будзе адбывацца па магістральных газаправодах «Паасобная — Ізмаіл» і «Шабялінка — Днепрапятроўск — Крывы Рог — Ізмаіл».

Спецыялісты Укртрансгаза і Малдоўгаза ўзгаднілі мадэрнізацыю памежных газавымяральных станцый ГВС «Грабенікі» (Украіна) і ГВС «Каўшаны» (Малдова) для працы ў рэверсным рэжыме, гаворыцца ў заяве.

Украінскі бок плануе пабудаваць дадатковыя абводныя лініі газаправодаў, усталяваць новыя тэхналагічныя перамычкі з мантажом трох шаравых кранаў і завяршыць рэканструкцыю ГВС «Грабенікі» да канца 2019 года.

«Для Украіны і Малдовы гэты праект мае стратэгічнае значэнне, бо дыверсіфікаваўшы шляхі паставак газу, абедзве дзяржавы падвысяць надзейнасць і бесперабойнасць забеспячэння блакітным палівам сваіх спажыўцоў», — кажуць у Укртрансгаз.

Нагадаем, у маі 2018 года Укртрансгаз паспяхова ажыццявіў ацэнку попыту на ўваходныя магутнасці ва Ўкраіну з Румыніі і пацвердзіў эканамічную мэтазгоднасць стварэння такіх магутнасцяў на трансбалканскім маршруце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?