Паступілі ў продаж білеты на матч у адказ кваліфікацыі плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — «Астана». Гульня пройдзе 29 жніўня на Барысаў-Арэне і пачнецца ў 20:00.

У параўнанні з матчам з «Сараева» квіткі крыху падаражэлі і каштуюць 5, 10, 12 і 16 рублёў.

Так месца за варотамі каштуе 5 рублёў, бакавыя — 10, у цэнтры — 12 і 16 рублёў.

Купіць білеты можна не толькі ў касах, але і праз сэрвіс ticketpro.

Пераможца супрацьстаяння выйдзе ў групавы раўнд Лігі Еўропы. БАТЭ выступаў там два гады запар.

Першы матч БАТЭ — «Астана» пройдзе ў гэты чацвер у Нур-Султане.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?