Судовыя выканаўцы з аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста ў рамках крымінальнай справы 19 жніўня арыштавалі маёмасць вядомага блогера Сяргея Пятрухіна.

Як паведамляе «Берасцейская вясна», самае каштоўнае — пральная машына «Самсунг»2007 года выпуску, была ацэненая судовымі выканаўцамі ў 100 рублёў, затым ідзе васемнаццацігадовы прынтар ягонага сябра А. Кабанава (50 рублёў), няспраўная мікрахвалевая печ LG 2008 г. у - 10 рублёў, і манітор коштам у 5 рублёў. Усяго _- 165 руб.

18 красавіка гэтага года суд Ленінскага раёна прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе і абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы. Акрамя таго, блогера абавязалі пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.

За ўхіленне ад выплаты штрафу прадугледжана крымінальная адказнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?