На старонцы прэс-службы першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў інстаграме размешчаны відэаролік.

На відэа Нурсултан Назарбаеў ходзіць па горнай мясцовасці, напяваючы песню «Үш қоныр» (словы Нурсултана Назарбаева, музыка Алтынбека Каразбаева). За кадрам гэтая песня выконваецца прафесійна, з музычным суправаджэннем.

У каментарах прыведзена выказванне Нурсултана Назарбаева: «Я пабываў у многіх краінах. Але ніводная з іх не параўнаецца з маёй роднай казахскай зямлёй, з трыма ўзгоркамі ля падножжа Алатау. Тут прайшло маё дзяцінства, тут мае карані».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?