На відэа чуваць, як лідары краін размаўляюць аб працы, пасля чаго Пуцін робіць камплімент жонцы французскага прэзідэнта. «У вас шыкоўны колер твару», — адзначыў Пуцін, на што Брыжыт Макрон з усмешкай адказала: «Вам трэба застацца даўжэй».

19 жніўня Макрон працытаваў рускага пісьменніка Фёдара Дастаеўскага, які казаў пра ролю рускіх сярод астатніх еўрапейскіх нацый. Ён нагадаў Пуціну і прысутным журналістам пра месца ў рамане «Падлетак», дзе Дастаеўскі кажа пра тое, чым рускі чалавек адрозніваецца ад француза ці немца.

Сустрэча Макрона і Пуціна прайшла ў летняй рэзідэнцыі прэзідэнта Францыі. У яе ходзе кіраўнік Францыі заявіў, што Еўрасаюзу варта аднаўляць адносіны з Расіяй. Перамовы кіраўнікоў дзяржаў працягваліся больш за 3,5 гадзін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?