Здарэнне адбылося щ адным са складскіх памяшканняў Мінска. Тут захоўваліся адпрацаваныя аўтамабільныя рухавікі, якія лічыліся на балансе як каляровы метал і металалом. Прадпрымальны 73-гадовы вахцёр, які сачыў за маёмасцю, вырашыў прыбраць іх да сваіх рук, паведамляе сталічная міліцыя.

У планах старога мужчыны было здаць рухавікі ў пункт прыёму другаснай сыравіны, а атрыманыя грошы патраціць, але справіцца сам ён не змог. Таму паклікаў знаёмых: 51-гадовага і 45-гадовага. Гэтыя мужчыны нават не здагадваліся аб плане фігуранта, паколькі думалі, што рухавікі яго.

Калі на тэрыторыі прадпрыемства нікога не было, двое прыяцеляў сумесна з вахцёрам патрапілі ў памяшканне, дзе захоўваліся запчасткі. Сумеснымі намаганнямі мужчыны змаглі вынесці 19 аўтамабільных рухавікоў агульнай вагой больш за 4 тоны, якія затым вывезлі на аўтамабілі ў адну з вёсак Мінскага раёна.

Мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?