19 жніўня ў пінскую бальніцу даставілі мужчыну, які ўпаў з вышыні чацвёртага паверха, паведамляе Tut.by.
Інцыдэнт адбыўся каля 23.30. Малады чалавек спрабаваў спусціцца па звязаных прасцінах з акна кватэры на пятым паверсе шматкватэрнага дома. На ўзроўні чацвёртага паверха прасціны развязаліся — і мужчына зваліўся на бетон пад вокнамі будынка. З месца здарэння яго забрала хуткая. Цяпер ён у бальніцы.
У прэс-службе МУС паведамілі, што ўчора ў міліцыю паступіла паведамленне з бальніцы пра тое, што да іх быў дастаўлены пацярпелы. Дэталі высвятляюцца.





