БелТА
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытанні якасці працы праваахоўных органаў у выяўленні і расследаванні злачынстваў, паведамляе БелТА
Кіраўнік дзяржавы, напрыклад, расказаў і пра факты фальсіфікацыі доказаў — унясення непраўдзівых звестак у працэсуальныя дакументы, заключэння экспертыз. «Каб атрымаць загадзя патрэбны вынік, ідуць на фальсіфікацыю. Фіксуйце, Наталля Іванаўна (Качанава), па гэтых усіх пытаннях давядзецца прымаць вельмі жорсткае рашэнне!» — падкрэсліў Лукашэнка.
«Умяшанне ў ход разбору па крымінальных справах і матэрыялах праверак. Як я ўжо казаў, схіленне да дачы патрэбных паказанняў ці да адмаўлення ад заяваў. Штучнае стварэнне ўмоў для супрацьпраўнай дзейнасці з мэтай яе спынення», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Названыя факты абумоўленыя як карыслівымі матывамі, так і імкненнем службовых асоб забяспечыць выкананне даведзеных кіраўніцтвам паказчыкаў аператыўна-службовай дзейнасці і статыстычнай справаздачнасці. «Дзікунства!» — абурыўся ён.
«Пасля сённяшняй гістарычнай нарады па ўсіх гэтых пытаннях ціск будзе ўзмоцнены. І, як я сказаў аграрыям, у таго-сяго вочы на лоб палезуць, калі вы не зменіце падыходы ў гэтай частцы», — дадаў Лукашэнка.





