Ноччу 17 жніўня п'яны 18-гадовы хлопец пашкодзіў шклопакеты ўваходных дзвярэй брэсцкага гандлёвага цэнтра пры дапамозе купленай загадзя сякеры, пасля чаго трапіў у памяшканне, паведамляе Следчы камітэт.
Там ён сякерай пашкодзіў маёмасць гандлёвага цэнтра. Ахоўнік крамы паведаміў пра гэта ў міліцыю. Неўзабаве маладога чалавека затрымалі супрацоўнікі міліціыі.
Юнаку выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства). Яго ўзялі пад варту. Прызначаная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
Чытайце таксама: Здавацца не хацеў, на папераджальныя стрэлы не рэагаваў. У Брэсце 18-гадовы ўначы граміў сякерай гіпермаркет





