Беларускія суды з 1 студзеня 2020 года пераходзіць на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, піша БелТА.
«Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыя- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць знятыя», — сказаў Валянцін Сукала.
Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць адыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваныя, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць заўваг і спрэчак.
«І самі працэсы будуць праходзіць цалкам у іншым рэжыме — рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для дакладнага правядзення судовых працэсаў», — дадаў старшыня Вярхоўнага суда.





