Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп стаў дзядулем у дзясяты раз. Пра гэта паведаміў у Twitter яго сын Эрык, чыя жонка нарадзіла дачку.
Эрык Трамп — малодшы сын прэзідэнта ЗША. У 2014 ён ажаніўся. Праз тры гады ў пары нарадзілася першае дзіця.
Акрамя двух дзяцей Эрыка, у Дональда Трампа яшчэ пяць унукаў ад сына Дональда Трампа-малодшага і трое — ад дачкі Іванкі.





