Кіраўніца адміністрацыі Ганконга Кэры Лам заявіла пра гатоўнасць стварыць платформу для размовы з пратэстоўцамі, але адмовілася задаволіць іх патрабаванні, паведамляе тэлеканал NHK.

Па словах Лам, яна спадзяецца, што дыялог стане пачаткам вяртання грамадства да міру і ўстрымання ад гвалту.

Аднак, кіраўніца адміністрацыі Ганконга адкінула патрабаванні пратэстоўцаў аб адклiканнi законапраекта аб экстрадыцыі на мацерыковы Кітай і абвінавачванні ў неправамерных дзеяннях паліцыі.

Нагадаем, дэманстранты выступаюць супраць планаў урада дазволіць выдачу меркаваных правапарушальнікаў і злачынцаў уладам Кітая. Законапраект адклалі, але канчаткова не адклікалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?