Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак, што не будзе пярэчыць супраць вяртання Расіі ў групу сямі вядучых краін свету і аднаўлення работы гэтай групы ў фармаце G8.
«Я думаю, што значна больш да месца мець Расію (у складзе G8)», — сказаў Трамп журналістам. Ён дадаў, што падтрымаў бы адпаведную прапанову.
Пры гэтым Трамп выказаў меркаванне, што Расія была выключана з G8 пры прэзідэнце ЗША Бараку Абаме, бо прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «перахітрыў яго».
Расію выключылі з G8 пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе.





