Неўзабаве ў Расіі пачнецца суд над 57-гадовым грамадзянінам Беларусі.

Яго вінавацяць у забойстве чатырох чалавек, паведамляюць расійскія следчыя.

Як мяркуе следства, беларус дзейнічаў у складзе арганізаванай злачыннай групы.

Маскоўскім адзінокім алкаголікам прапаноўвалі прадаць кватэру, а ўзамен купіць жыллё на тэрыторыі Цвярской вобласці і атрымаць грошы.

Пасля заключэння здзелкі алкаголікам падмешвалі снатворнае. А калі яны засыналі, забівалі. У матэрыялах справы пералічваюцца спосабы — утапленне, закапванне жывымі ў зямлю, расстрэл.

Агулам на тэрыторыі Цвярской вобласці Расіі беларус забіў чатырох чалавек.

Апроч таго, з картак пацярпелых вывелі каля $7000.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае беларусу, — пажыццёвае зняволенне. Расстрэлы ў Расіі адмененыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?