Нямеччына выступае супраць вяртання Расіі ў G8. Пра гэта заявіў прэс-сакратар урада Штэфен Зайберт, паведамляе Reuters.
Па словах Зайберта, Расія была выключаная з клуба пасля анексіі Крыма як парушальніца міжнароднага права і дэстабілізуючы фактар для Украіны.
«Абедзве сітуацыі захоўваюцца. Толькі калі гэта зменіцца, можна будзе дамовіцца пра больш актыўны ўдзел Расіі», — сказаў Зайберт.
Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»





