Падчас сваёй рабочай паездкі па Іўеўшчыне Лукашэнка сустрэўся з мясцовымі жыхарамі і паабяцаў прыехаць на мясцовы памідорны фестываль, паведамляе Беларусь 1.

Скрыншот відэа Беларусь-1.

Скрыншот відэа Беларусь-1.

Лукашэнка прыемна здзівіўся, як развіваецца Іўе, а таксама згадаў і памідорны фэст, які нядаўна прайшоў у горадзе.

— Аказваецца, вы перажылі нашэсце ўборачнай кампаніі, у вас былі «Дажынкі», і пасля гэтага ў вас засталіся такі цэнтр і мястэчка. Вы малайцы, я назіраю (больш па тэлевізары), вы ўжо пачынаеце пераймаць іспанцаў: губіце памідоры. Паглядзеў: шкада стала, я ж вясковы чалавек, шкада памідораў. А вы тут кідаеце ў адзін аднаго, топчаце іх. Але, напэўна, ураджай добры. Паабяцаў, што прыеду, але не ведаю, ці буду я біцца з вамі на памідорах гэтых, але прыехаць паглядзець — можа быць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0