Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан не падтрымлівае вяртанне Расіі ў клуб G8. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, перадае The Guardian.
Адказваючы на пытанне аб магчымым вяртанні Расіі ў G8, ён сказаў, што яшчэ не пераканаўся ў тым, што для Расіі правільна было б вяртацца ў G8. Ён кажа, што гэта адно з пытанняў, дзе Вялікабрытанія падтрымлівае пазіцыю Нямеччыны.





