Беларускі паралімпіец Дзмітрый Рышкевіч загінуў у Аўстрыі на афіцыйнай трэніроўцы ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні. Абставіны гібелі 33-гадовага спартсмена-калясачніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя.
Дзмітрый Рышкевіч — майстар спорту Беларусі па акадэмічным веславанні.
У 2003 годзе ён трапіў у аўтамабільную аварыю і толькі цудам застаўся жывы. Пасля гэтага перанёс каля дваццаці аперацый і ўсё ж вярнуўся ў спорт.





