Палюбоўніцы прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана Кэры Саймандс адмовілі ва ўездзе ў ЗША, піша Sky News.
Адмовіць ва ўездзе ў ЗША маглі з-за яе леташняй камандзіроўкі ў непрызнаную краіну Самаліленд. ЗША лічаць гэтую тэрыторыю часткай Самалі.
У Самаліленд Саймандс праводзіла сустрэчу з самаабвешчаным прэзідэнтам краіны Мусой Біхі Абдзі.
Для вырашэння праблемы Саймандс прыйдзецца асабіста наведаць амбасаду ЗША ў Брытаніі, каб аформіць афіцыйную візу для паездкі ў ЗША.





