фота з Вікіпедыі

фота з Вікіпедыі

Дуэйн Джонсан узначаліў штогадовы спіс самых высокааплатных акцёраў свету, які складаўся часопісам Forbes.

За мінулыя 12 месяцаў Джонсан зарабіў 89,4 мільёна даляраў. З гэтай сумы 23,5 мільёна прыпадаюць на фільм «Джуманджы: Новы ўзровень», які выйдзе ў пракат у снежні.

Другое месца заняў Крыс Хемсворт (76,4 мільёна даляраў), трэцяе - Роберт Даўні-малодшы (66 мільёнаў). У пяцёрку таксама ўвайшлі Акшай Кумар (65 мільёнаў) і Джэкі Чан (58 мільёнаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0