Другі пакет антырасійскіх санкцый ЗША ў сувязі з атручваннем Скрыпалёў уступіць у сілу з 26 жніўня, паведамляе ТАСС.

Гэты дакумент будзе апублікаваны 26 жніўня, пасля чаго абмежавальныя меры пачнуць дзейнічаць.

Гаворка ідзе пра санкцыі, пра ўвядзенне якіх было абвешчана ў пачатку жніўня Белым домам і Дзярждэпартаментам, а не пра нейкія дадатковыя абмежаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0