Амерыканскія кампаніі павінны неадкладна пачаць пошук альтэрнатывы вытворчасці сваёй прадукцыі ў Кітаі у тым ліку перанесці яе назад у ЗША. Пра гэта напісаў у Twitter прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

«Нашым вялікім амерыканскім кампаніям загадана неадкладна пачаць пошук альтэрнатывы Кітаю, у тым ліку пачаць пераносіць вытворчасць на радзіму і рабіць сваю прадукцыю на тэрыторыі ЗША», — напісаў ён.

Трамп растлумачыў, што, Кітай «скраў нашу інтэлектуальную ўласнасць, мы губляем сотні мільярдаў даляраў штогод», а Кітай мае намер працягваць гэта рабіць. «Я гэтага не дапушчу! Нам не патрэбны Кітай, нам будзе нашмат лепш без яго», — напісаў прэзідэнт ЗША. Трамп паабяцаў, што ў найбліжэйшы час дасць адказ на новыя кітайскія пошліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0