Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапануе парламенту прызначыць прэм'ер-міністрам Аляксея Ганчарука, паведамляе Украінская праўда са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Аляксею Ганчаруку 35 гадоў, ён родам з Чарнігаўскай вобласці. Апошнія тры месяцы ён працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Паводле адукацыі, юрыст, працаваў кіруючым партнёрам у адной з юрыдычных фірмаў. Быў пазаштатным дарадцам міністра экалогіі Ігара Шаўчэнкі. А з 2015 года ўзначальваў незалежны аналітычны цэнтр Офіс эфектыўнага рэгулявання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?