Украінскі тэлеканал «1+1» пакажа запісанае інтэрв'ю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прысвечанае 100 дням яго працы, паведамляе Українська правда.
На відэаанонсе акцёр Станіслаў Баклан, які іграў у серыяле «Слуга народа», звяртаецца да кіраўніка дзяржавы:
«Добры дзень, спадар прэзідэнт Галабаро… Прабачце. Зяленскі. Гэта я, ваш былы прэм'ер-міністр».
Акцёр удакладняе, што за 100 дзён прэзідэнцтва Зяленскага ў украінцаў з'явілася вельмі шмат пытанняў».





