У сувязі з рэзкім пагаршэннем пажарнага становішча ў шэрагу рэгіёнаў Грэцыі (у прыватнасці, рэгіёнах Атыка, Пелапанес, Цэнтральная Грэцыя, Усходняя Македонія) абвешчаны 4-ты (аранжавы) узровень пажарнай небяспекі, паведамляюць беларускія дыпламаты.

Яны настойліва рэкамендуюць падчас знаходжання ў Грэцыі выконваць меры асабістай бяспекі, прытрымлівацца інструкцый мясцовых уладаў і органаў правапарадку. Таксама яны заклікаюць устрымацца ад наведвання лясных масіваў, горных паездак, маланаведвальных і аддаленых турыстычных месцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?