У Полацку на нерэгуляваным пешаходным пераходзе вялікагруз збіў дзяўчынку, паведамляе міліцыя.

Аварыя здарылася 27 жніўня каля 14.00 на вуліцы Касманаўтаў. 40-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы вялікагрузам МАЗ, на нерэгуляваным пешаходным пераходзе наехаў на сямігадовую дзяўчынку. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. Затым, дайшоўшы да сярэдзіны, дзяўчынка пабегла назад.

Непаўналетняя атрымала траўмы, яе даставілі ў бальніцу. Кіроўца грузавіка быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0