Бразільскі ўрад адмовіўся ад $22 млн, прапанаваных яму краінамі G7 для барацьбы з ляснымі пажарамі ў Амазоніі, паведамляе ВВС.
Прэзідэнт краіны Жаір Балсанару абвінаваціў Францыю (менавіта Эманюэль Макрон выступіў з ініцыятывай пра дапамогу) у каланіялізме.
«Мы выступаем супраць неабгрунтаваных нападаў прэзідэнта Макрона на Амазонку. За ідэямі G7 пра выратаванне лясоў Амазоніі таіцца стаўленне да нас, як да калоніі або нічыйнай зямлі», — напісаў палітык у Twitter.
Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Бразіліі Онікс Ларэнзоні ў адказ толькі папракнуў французскі ўрад у тым, што тыя не прадухілілі пажар у Нотр-Дам-дэ-Пары, хаця нібыта маглі.
«Макрон не здольны прадухіліць прадказальны пажар у храме, які з'яўляецца сусветнай спадчынай, і цяпер хоча павучаць нашу краіну?» — сказаў ён.





