Сёлета міністэрства адукацыі распрацавала новую вучэбную праграму факультатыва «Школа юных абаронцаў Айчыны», расказала першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава, перадае «Мінск-Навіны».
Па яе словах, новы факультатыў будуць выкладаць у 8—9-х класах.
— Факультатыўныя заняткі «Школы юных абаронцаў Айчыны» будуць накіраваныя на азнаямленне дзяцей з прафесіямі ў інтарэсах дзяржаўных органаў, якiя забяспечваюць нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь, — падкрэсліла Старавойтава.





