Шэсце прыхільнікаў Макса Каржа прызналі несанкцыянаванай акцыяй. Зараз высвятлюяць асобы удзельнікаў. Да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнуты арганізатар шэсця, паведамляе s13.ru

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама s13.ru інфармацыю пацвердзілі:

— Пачаты адміністрацыйны працэс па справе аб арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Але пратаколаў на ўдзельнікаў яшчэ не складалі, — заявілі там.

25 жніўня каля 20 прыхільнікаў Макса Каржа прайшліся па Савецкай вуліцы ў Гродне. Напярэдадні ў Мінску адбыўся канцэрт іх любімага выканаўцы, на які прыйшлі каля 35 тысяч гледачоў. Сваім шэсцем маладыя гарадзенцы спадзяваліся звярнуць увагу свайго куміра і запрасіць яго ў Гродне. Апошні раз Макс Корж выступаў тут у 2015 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0