14—15 верасня ў Мінску, у Гістарычным музеі, адбудзецца двухдзённы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok». Каманда неабыякавых людзей стварае яго, каб пазнаёміць як мага болей людзей з самымі яскравымі прыкладамі беларускай фольк-музыкі: ад аўтэнтычных носьбітаў традыцыі да сучасных этна-выканаўцаў.
Каб правесці фестываль на годным узроўні, арганізатары запусцілі праект на краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей», падтрымаць яго можна, набыўшы квіток на адзін або адразу два дні фэсту.
Праграма мерапрыемства надзвычай насычаная і разнастайная. Далучайцеся!
Праграма фестывалю
14 верасня
- конкурс маладых фальклорных калектываў
- мона-спектакль лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука «Дарожка»
- канцэрт аўтэнтычных калектываў: сёстры Лук’яновіч з Палесся; мужчынскі гурт «Рада»; полацкі гурт «Варган» капэля «Колісьнія» і іншыя
- сучасныя этна-гурты Vuraj, Re1ikt і H.S.P.
15 верасня
- майстар- класы па гранні на народных інструментах: дудка, гармонік, барабан, скрыпка
- дзіцячая праграма з інтэрактывам, песнямі і гульнямі
- унікальны канцэрт беларускіх лірнікаў
- выступ калектываў з самых глыбін Палесся: «Хатовічы», «Церабяначка», «Вытокі» і іншыя
- свята габрэйскіх песень і танцаў «Zingeray»
- прэзентацыя кнігі-CD «Бяседныя песні» праекта Tradycyja з сапраўдным застоллем, спевамі і яскравымі фольк-калектывамі
- вечарына народных танцаў
Акрамя гэтага, усіх чакае традыцыйная беларуская кухня, выставы і іншыя актыўнасці, запэўніваюць арганізатары.





