president.gov.by

president.gov.by

Падрыхтаваны ва ўрадзе Беларусі праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі з Расіяй перададзены для адабрэння Аляксандру Лукашэнку.

Пра гэта РБК заявіла прэс-сакратар прэм'ер-міністра Аляксандра Ісаева.

У аснове інтэграцыі краін ляжыць Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, якая была падпісана ў 1999 годзе. У ліпені Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск выберуць прымальныя для абедзвюх краін шляхі развіцця інтэграцыі. У пачатку жніўня Лукашэнка даручыў ураду паскорыць узгадненне з Расіяй праграмы па інтэграцыі. Кіраўнік расійскага Мінэканамразвіцця Максім Арэшкін заявіў, што бакі дасягнулі дамоўленасцей і практычна ліквідавалі прынцыповыя рознагалоссі.

У канцы жніўня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас паабяцаў апублікаваць праект праграмы інтэграцыі з Расіяй. Паводле яго слоў, гэта неабходна для таго, каб зняць асцярогі наконт суверэнітэту краіны. Румас адзначыў, што да 1 лістапада дзяржаўныя органы павінны скласці 28 «дарожных карт» па розных сектарах эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0