Каля Афін каля 200 мігрантаў і просьбітаў прытулку некалькі гадзін блакавалі бакавую дарогу ад нацыянальнай аўтамагістралі, піша Ekathimerini.

Мігранты — жыхары лагера на паўночны ўсход ад грэчаскай сталіцы. Яны правялі мірную сядзячую акцыю пратэсту на дарозе пасля таго, як ім не ўдалося заблакаваць рух на чыгуначнай станцыі ў гэты ж дзень.

Акрамя таго, яшчэ адна група жыхароў лагера правяла сядзячую акцыю пратэсту на чыгуначным вакзале ў пятніцу, 30 жніўня.

Мігранты патрабуюць дазволу ездзіць на цягніку бясплатна.

Іх дзеянні прывялі да закрыцця ўчастка шашы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0