Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са школьнікамі распавёў пра электракар Tesla і экалагічна чысты матацыкл мясцовай вытворчасці, якія знаходзяцца ў яго асабістым гаражы. Сюжэт выйшаў у эфір канала СТБ.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, адкуль у яго ў гаражы з'явілася Tesla Model S. Па словах кіраўніка дзяржавы, электракар яму падарыў кіраўнік амерыканскай кампаніі Ілан Маск.

«У мяне ёсць электрычная машына — Tesla. Я часам яе тэсцірую — Маск падарыў. І ёсць у мяне яшчэ электраматацыкл, які Мінскі завод ужо выпускае», — распавёў Лукашэнка 2 верасня падчас візіту ў адну са школ.

Некалькі гадоў таму Лукашэнка праводзіў асабісты тэст-драйв электракара Tesla Model S. Лукашэнка быў задаволены гэтай паездкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0